Адукацыя ў дзяржаўных ВНУ Магілёва падаражэла на 18%

У Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання, а таксама ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Куляшова аплата за навучанне вырасла на 18%. Студэнты-платнікі 1-4 курсаў гэтых ВНУ цяпер мусяць плаціць ад 4,5 да 5 мільёнаў рублёў ў год.