Адзін з беларусаў, што пацярпелі на пажары ў Польшчы, памёр

Ён пачаўся пасля выбуху ў сутарэннях дома. Тады двое 24-гадовых грамадзянаў Беларусі ў цяжкім стане трапілі ў лякарню.

Як паведамляе сайт wspolczesna.pl, адзін з беларусаў сканаў у лякарні.

Гаспадары дома кажуць, што беларусы прыехалі ў той дзень за пластыкавымі вокнамі, якія яны замовілі ў адной з фірмаў з Бельска-Падляскага. Выбух адбыўся ў той момант, калі хлопцы ў гаражы дома загружалі вокны ў свой аўтамабіль.