Адзіны электронны праязны пратэсціруюць у Баранавічах

Электронны праязны ў Баранавічах пачне дзейнічаць да канца 2013 году, паведамляе сайт onliner.by. Білет будзе ўяўляць сабой звычайную пластыкавую картку. Пасажыр зможа выкарыстоўваць яе ва ўсіх відах транспарту. Каб аплаціць праезд, трэба будзе прыкласці картку да адмысловага электроннага кампосцера. З яе спішацца сума у залежнасці ад адлегласці ці часу паездкі. Пры гэтым улічыцца від транспарту і маршрут.

Скарыстацца электронным білетам неабходна пры ўваходзе і выхадзе з транспарту. Калі ж баланс на ім будзе нулявы, пасажыр зможа аплаціць праезд, купіўшы квіток у кіроўцы.