Адзіны падатак для мінскіх прадпрымальнікаў вырасце ўдвая
Гэтае рашэнне ў сераду зацвердзілі дэпутаты Мінгарсавета.
Як паведамляе тэлеканал "Беларусь-1", стаўка павялічыцца для рознічнага гандлю, будаўніцтва і інжынерных паслугаў. Зменіцца і падаходны падатак для тых, хто здае кватэры. За кожны пакой, які здаецца, цяпер давядзецца плаціць ад 75 да 110 тысяч рублёў, у залежнасці ад элітнасці раёна.
Тым часам, брэсцкія прадпрымальнікі звярнуліся да абласнога савета дэпутатаў з просьбай не павялічваць стаўку адзінага падатку. Пад зваротам паставілі свае подпісы 430 чалавек, паведамляе БелаПАН.