Афганскі тэрарыст зладзіў выбух на вяселлі
Тэрарыст-смяротнік падарваўся на вяселлі ў дачкі дэпутата ніжняй палаты парламента Афганістана.
Інцыдэнт адбыўся 14 ліпеня зранку ў горадзе Айбак, адміністратыўным цэнтры правінцыі Саманган, перадаюць інфармагенцтвы. Дзясяткі чалавек забітыя і параненыя.
Тэрарыст з замацаванай на целе “камізэлькай смяротніка” увайшоў у атэль, дзе адбывалася цырымонія вяселля і ўзарваў сябе ў натоўпе гасцей. Колькасць ахвяраў здарэння ўдакладняецца.