Афіцэраў у беларускай арміі паболела
Пра гэта паведаміў першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення кадраў Міністэрства абароны палкоўнік Віталь Салацін.
Асноўная крыніца папаўнення – выпускнікі ваенных навучальных устаноў. У 2011 годзе ў органы кіравання, злучэнні і воінскія часткі прыйшло 736 выпускнікоў ваенных ВНУ. На службу па кантракту з запасу 128 афіцэраў, піша БелаПАН. Аднак іх у беларускім войску па-ранейшаму не хапае.