Афіцыйны валютны курс стаіць, а рознічныя цэны мяняюцца
Праз "паўзу" ў вырашэнні валютнай праблемы шмат якія беларускія інтэрнэт-крамы закрыліся на некалькі дзён, скасаваўшы зробленыя напярэдадні замовы.
Як патлумачылі РІА "Новости" ў адной з мінскіх крамаў, імпарцёры сёння не хочуць цярпець страты. Ім не хапае валюты, а невядомасць рэальнага курсу беларускага рубля робіць працу пастаўшчыкоў стратнай. "Ніхто не хоча несці фінансавыя страты", — адзначыла таваразнаўца.
У крамах шмат на якіх таварах вісіць цэтлік "пераацэнка", а таксама аб'явы, што бліжэйшымі днямі крамы закрыюцца на пераацэнку ўсяго тавару.
Сталічныя рынкі таксама замерлі. Многія прадпрымальнікі спыняюць працу, абгрунтоўваючы гэта тым, што "сёння прасцей сысці ў адпачынак, чым цярпець страты".
Беларускія тавары пакуль прысутнічаюць на прылаўках у поўным аб'ёме, аднак цэны штодня змяняюцца.