Агульнабеларуская дыктоўка пройдзе у Варшаве
Яна адбудзецца 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы.
А 18-й гадзіне ўдзельнікі збяруцца ў Collegium Civitas (Aula A, XII p., PKiN, pl. Defilad 1, Warszawa). Гэта ўжо пятая па ліку беларуская дыктоўка. Галоўнай мэтай яе з'яўляецца папулярызацыя і падтрымка беларускай мовы. Арганізатарам дыктоўкі ў Варшаве выступае ініцыятыва "Беларуская нацыянальная памяць".
Нагадаем, што ў Беларусі дыктоўка пачалася яшчэ ў нядзелю 19 лютага. Яна прайшла ў Магілёве.