Ахмадзінежад і Лукашэнка наведаюць адзін аднога

Нагадаем, візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Ісламскую Рэспубліку мусіў адбыцца ўвосень 2010 года. Аднак быў адкладзены без афіцыйных тлумачэнняў прычын. Магчыма, улічваўся не вельмі спрыяльны замежнапалітычны фон. Як вядома, летась узмацніўся міжнародны ціск на Іран па лініі Саўбеза ААН і МАГАТЭ праз "непразрыстасць" яго ядзернай праграмы.

Сёння, калі падобны ціск — з-за "непразрыстасці" выбараў — адчувае і Беларусь, гэты фактар пры прызначэнні візіта, відаць, можна не ўлічваць.