Ахвяраў абвалу шматпавярховіка ў Індыі сама меней 71
Раней паведамлялі пра 63 ахвяры. Сярод загінулых 25 дзяцей. Апроч таго, пацярпела яшчэ прыкладна 60 чалавек.
Трагедыя адбылася ў чацвер увечары ў горадзе Тхане. Не да канца дароблены 7-павярховы будынак раптоўна абрынуўся. У ім жыло каля 35 сем’яў.
Па стане на раніцу суботы, да працы на месцы абвалу падключыліся бульдозеры, хоць ратавальнікі яшчэ спадзяюцца знайсці жывых людзей. З-пад завалаў дасталі жанчыну, якая правяла там 36 гадзінаў.
Будаўніцтва дома было арганізаванае без дазволу ўладаў. Праваахоўныя органы Індыі цяпер шукаюць арганізатараў будоўлі, каб прыцягнуць іх да адказнасці, паведамляе РИА Новости.