Акцыі "Беларуськалія" могуць прадаць сінгапурскай кампаніі

Уладзімір Сямашка: "Адна з кампаній Сінгапура праяўляе цікавасць да куплі мінарытарнага пакета акцый "Беларуськалія", як, уласна кажучы, і многія іншыя сусветныя кампаніі. Таму што бізнэс калійных угнаенняў звышпрыбытковы, а "Беларуськалій" з'яўляецца адной з найбольшых кампаній. Беларускі бок прынцыпова гатовы прадаць мінарытарны пакет акцый кампаніі. Аб мажарытарным, кантрольным пакеце акцый ніхто не кажа, бо гэты бізнэс заўсёды павінен быць у руках беларускай дзяржавы. Гэта наш залаты бізнэс, іншымі словамі кажучы”.

Пры гэтым чыноўнік адзначыў, што рынкавы кошт  "Беларуськалія" складае 32-35 мільярдаў долараў ЗША. Ведаючы гэтую лічбу, можна сядаць за стол і пачынаць казаць аб продажы акцый.

Фота — bymedia.net