Акцызы ў Беларусі будуць даражэць хутчэй, чым у Расіі?

Пра гэта са спасылкай на намесніка міністра фінансаў Сяргей Шаталава піша інфармагенцтва “Interfax-Захад”:

"Мы павінны да снежня падрыхтаваць міжурадавую дамову, каб прыкладна выраўняць да 2020 году стаўкі акцызаў і па крэпкім алкаголі, і па слабым, і па цыгарэтах", ― сказаў Шаталаў. ― І 17 снежня кіраўнікі дзяржаў, марчыма, яго нават і падпішуць".

Па словах намесніка міністра РФ, дамова прадугледжвае, што з 2015 года акцызы на цыгарэты і алкаголь у Расіі будуць даражэць павольней, чым у Беларусі і Казахстане. Гэта дазволіць ім "падцягнуцца" па ўзроўні ставак акцызаў да расійскіх “каб гэта не было занадта драматычна”

Фота: NoNaMe.