Ахвярамі выбухаў у Дамаску сталі 40 чалавек
У сталіцы Сірыі прагрымелі два выбухі. 40 чалавек загінулі і больш за 170 атрымалі раненні.
Як паведамляе ВВС, выбухі адбыліся сёння зранку ў гарадскім раёне Казаз, дзе размешчаныя штаб-кватэры сірыйскіх разведвальных службаў.
Сірыйскае тэлебачанне інфармуе, што ў выніку выбухаў згарэлі дзясяткі аўтамабіляў, у якіх знаходзіліся людзі. На месцы выбухаў знойдзены абгарэлыя парэшткі ахвяраў. Варонка ад аднаго з выбухаў дасягае ў глыбіню трох метраў.
Фота — yousmi.by