Акцыя “Стоп-бензін” усё ж будзе?

Яе ўдзельнікі хочуць выехаць на сваіх аўто на цэнтральныя плошчы гарадоў на знак пратэсту супраць падвышэння цэнаў на бензін і іншыя віды аўтамабільнага паліва, паведамляе Радыё Свабода. Ініцыятыва правядзення акцыі пратэсту з’явілася для абмеркавання ў сацыяльных сетках. Падставай для пратэсту зрабілася чарговае падвышэнне коштаў на паліва ад сёння, 10 лістапада.

Рост цэнаў на  склаў крыху больш, чым 3%. Дарэчы, учора ў жывым эфіры Еўрарадыё лідар кампаніі “За аўто” Арцём Шаркоў заявіў, што такое нязначнае падвышэнне не павінна выклікаць вялікага абурэння ў аўтамабілістаў.