Актывістаў АГП не пусцілі да рабочых МАЗа

Як паведамляе БелаПАН, яны раздавалі рабочым інфармацыйныя бюлетэні "Луканоміка". У іх распавядалася пра эканамічны крызіс і антыкрызісную праграму АГП. 


Па звестках АГП, рабочыя ахвотна бралі бюлетэні. А потым нехта, хутчэй за ўсё са службы бяспекі прадпрыемства, зняў раздачу бюлетэня на тэлефон. Пасля гэтага да прахадной пад'ехалі людзі ў грамадзянскай вопратцы і затрымалі актывістаў. Па тэлефоне яны паспелі паведаміць, што знаходзяцца ў Заводскім РУУС.