Актывістаў "Еўрапейскай Беларусі" падазраюць у падпале Дома правасуддзя?

Нагадаем, што Кудлаевых зранку 16 траўня затрымалі ў сябе дома міліцыянты з Аддзелу па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю. Пры затрыманні ў іх правялі ператрус, шукалі хімікаты, забралі камп'ютары і носьбіты інфармацыі. Па звестках "Хартыі'97", Аляксандр паспеў перадаць, што іх затрыманне звязваюць з падпалам Дома правасуддзя, якое адбылося 15 траўня.


Увечары 15 траўня міліцыняты затрымалі таксама Улада Бярозава, у яго таксама прайшоў ператрус.


Па звестках міліцыі, падпал Дома правасуддзя адбыўся 15 траўня ў 4.40. На месцы здарэня з тарца будынка міліцыянты знайшлі бутэльку ёмістасцю 0,7 літра з кнотам і гаручай вадкасцю (мяркуецца, што гэта так званы "кактэйль Молатава"). Таксама паведамляецца пра фрагменты трох пабітых бутэлек. Агонь пашкодзіў дзверы службовага ўваходу, на сцяне сляды куродыму. Міліцыя пачала крымінальную справу за хуліганства.

Фота: guvd.gov.by