Актывістку "Еўрапейскай Беларусі" адлічылі з універсітэта
Ірына Пятрова лічыць, што яе выгналі з-за палітычных перакананняў і актыўных апазіцыйных дзеянняў.
Актывістку грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Ірыну Пятрову адлічылі з трэцяга курса Педуніверсітэта. Па словах дзяўчыны, ў час здачы заліку з камісіяй яе завальвалі вельмі складанымі пытаннямі. "Складалася такое ўражанне, што выкладчыкі хацелі зрабіць усё магчымае, каб я не здала залік"- распавяла актывістка прэс-службе "Еўрапейскай Беларусі".