Ала Джыоева можа эміграваць з Расіі

Пра гэта яна паведаміла ў інтэрв'ю РБК. Джыоева кажа, што не збіралася пакідаць радзіму нават у 1991 годзе, калі прэзідэнт Грузіі Звіяд Гамсахурдзія сілай хацеў зацвердзіць уладу Тбілісі ў Паўднёвай Асеціі.

Таксама Джыоева выказала расчараванне ў палітыцы Крамля ў Паўднёвай Асеціі. Па яе словах, кіраўніцтва Расіі "не стукнула нават пальцам аб палец, каб вярнуць сітуацыю ў Паўднёвай Асеціі ў прававое рэчышча".

Нагадаем, у лістападзе 2011 года Джыоева выйграла прэзідэнцкія выбары ў Паўднёвай Асеціі. Але Вярхоўны суд рэспублікі прызнаў выбары несапраўднымі. Паўторнае галасаванне прызначана на 25 сакавіка 2012 года. Джыоева з рашэннем суда не пагадзілася і заявіла пра намер 10 лютага 2012 года правесці сваю інаўгурацыю. Напярэдадні гэтага яе штаб атакавалі спецназаўцы. Падчас штурму палітыку стала дрэнна, і лідар паўднёваасяцінскай апазіцыі трапіла ў рэанімацыю.