Алей усё ж такі падаражэе?
Пастаўшчыкі бакалейных тавараў абвяргаюць запэўніванні ўладаў наконт таго, што росту цэн бліжэйшым часам не будзе.
Крыніца партала ALE.BY у адной з фірм, што прадае оптам бакалейныя тавары, паведаміла, што новыя пастаўкі крупаў і алею разлічваюцца па курсе больш за 4000 рублёў за долар.
Паводле крыніцы, шмат якія банкі таксама прадаюць імпарцёрам долары па курсе больш за 4000 рублёў. Прычым афіцыйна рубель прадаецца па 3350, а астатняя сума спаганяецца за дадатковыя "паслугі".
Зыходзячы з рэальнага курсу, па якім імпарцёрам прадаюць долар, бліжэйшым часам у крамах могуць з'явіцца бакалейныя тавары па такіх цэнах (у рублях):
рыс 0,9 - 5600
манныя крупы 0,9 - 5100
крухмал 0,5 - 12300
пярлоўка 0,9 - 3800
алей 1л. 13000
проса 0,9 - 10000
воцат 1л. - 4300