Алесь Бяляцкі мае ў калоніі ўжо сем спагнанняў
Пра гэта ён паведаміў у лісце свайму калегу-праваабаронцу Валянціну Стэфановічу.
Мяркуючы па даце ліста, парушэнне зафіксавалі пасля 20 верасня, ужо пасля таго, як Алеся Бяляцкага наведаў папскі нунцый. Прычыны спагнання пакуль невядомыя. Жонка палітвязня Наталля Пінчук мяркуе, што адміністрацыя Бабруйскай калоніі чапляецца да розных дробязяў і робіць так, каб не аблегчыць жыццё зняволенага, перадае Радыё Свабода.
Кіраўнік праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 гады зняволення паводле абвінавачання ва ўтойванні прыбыткаў.