Алесь Бяляцкі не паспеў развітацца з бацькам

Дыягназ — рак лёгкага — дактары паставілі ў верасні, ужо пасля арышту сына. Было вядома, што Віктару Усцінавічу жыць засталося няшмат. У апошні час, калі стан здароўя хворага значна пагоршыўся, родныя прыклалі ўсе намаганні, каб атрымаць дазвол на сустрэчу бацькі з сынам, нагадвае spring96.org.

Старшыня суда Тамара Высоцкая нібыта дала дазвол, але не па форме, таму ў калоніі яго не прынялі. У Дэпартаменце выканання пакаранняў жонцы Алеся Бяляцкага Наталлі паведамілі, што адказ на яе просьбу будзе дадзены на працягу пятнаццаці дзён. Але столькі часу бацька палітвязня не пратрываў. Невядома пакуль, ці дазволяць сыну трапіць на пахаванне.

Калегі і сябры выказваюць спачуванні палітвязню, а таксама сваякам Алеся Бяляцкага з прычыны смерці бацькі.

Фота: БелаПАН