Алесь Міхалевіч даслаў гукавое паведамленне (аўдыё)

Алесь Міхалевіч даслаў гукавое паведамленне. Такім чынам ён адрэагаваў на абмеркаванне ў інтэрнэце таго, што ніхто даўно не чуў яго голас. Палітык распавёў, што з ім усё добра, а знаходзіцца ён за мяжой.

"У ноч на 16 сакавіка я гаварыў з ім караценька праз скайп менавіта голасам", - сказаў сябра Міхалевіча Юрась Губарэвіч. На пытанне пра сваё цяперашняе месцазнаходжанне палітык не адказаў."Але ён паведаміў, што сочыць за падзеямі ў Беларусі і ведае пра рэзананс, выкліканы яго ад’ездам. Алесь збіраецца зрабіць відэазварот, каб зняць усе магчымыя пытанні ў звязку з ягоным "знікненнем" і распавесці пра тое, як ён зараз уладкаваны і якія мае планы", перадае словы  Губарэвіча сайт Мілінкевіча.

 А пакуль Алесь Міхалевіч зрабіў і даслаў кароткае аўдыёпаведамленне.

Фота: photo.bymedia.net