Паэт Алесь Разанаў выступіць у Брэсце
Прычым і па-беларуску, і па-нямецку.
Вядомы беларускі літаратар і перакладчык 15 і 16 кастрычніка ў лекцыйнай зале абласной бібліятэкі прадставіць сваю новую кнігу “Месяц думае, сонца разважае”. У суботу Алесь Разанаў правядзе прэзентацыю па-беларуску, а ў нядзелю на нямецкай мове.
Справа ў тым, што імпрэза адбудзецца ў межах тыдня нямецкай мовы і культуры ў Брэсце.