Алеся Чаркашына выклікаюць у пракуратуру
Следчых зацікавіла запрашэнне на сустрэчу, якое гарадскі каардынатар БХД нібыта размясціў на сваёй старонцы Вконтакте.
Актывісту патэлефанавалі з пракуратуры і сказалі, каб ён з'явіўся па справе сваёй дзейнасці ў інтэрнэце. Нібыты на сваёй старонцы пад нікам Алесь Змагар ён змясціў зварот да моладзі Брэстчыны сабрацца ў навагоднюю ноч на плошчы Леніна для супольнага святкавання, паведамляе bchd.info
"З гэтай нагодай яны мяне выклікаюць ў пракуратуру, каб потым, вядома, даць мне папярэджанне з КДБ не хадзіць на елку на Новы год. Калі я не з'яўлюся, мяне пагражаюць даставіць сілай. На што я адказаў, каб даслалі позву дадому і потым паглядзім", — распавёў Алесь Чаркашын.
Ён таксама паведаміў, што 28 снежня да яго бацькоў прыходзіў участковы міліцыянт з позвай у пракуратуру, але ён там зараз не жыве. Алесь Чаркашын адзначыў, што фізычна не можа патрапіць у пракуратуру Брэста, бо зараз знаходзіцца ў іншым горадзе.