Алімпіяда можа застацца без раварыстаў

Санкцыі супраць цэлага віду спорту ўвядуць, калі высветліцца, што кіраўніцтва Міжнароднай федэрацыі ўдзельнічала ў допінгавым скандале вакол атлета Лэнса Армстранга.

Заяву пра драконаўскае пакаранне за махлярства зрабіў сябра МАК Дзік Паўнд, інфармуе РБК. Іначай, кажа ён, проста не застанецца магчымасці сумленна правесці Гульні.

Нагадаем, што ўвосень 2012 года Антыдопінгавае агенцтва ЗША выкрыла Армстранга ва ўжыванні забароненых прэпаратаў. Раварыст быў пазбаўлены ўсіх рэгалій, у тым ліку 7 тытулаў пераможцы "Тур дэ Франс". У МАК мяркуюць, што атлет не мог бы падманваць прафесійную супольнасць так доўга, калі б не карыстаўся падтрымкай у Міжнароднай федэрацыі. Калі тая пайшла на падробку, то ёй нельга даручыць правядзенне спаборніцтваў без кардынальнага рэфармавання.

Фота — bikes.ironhorse.ru