Аляксандр Фядута сустрэнецца з “Маладымі дэмакратамі”
Сустрэча адбудзецца сёння, 29 снежня.
Літаратар, палітык і былы палітвязень сумлення адкажа на пытанні маладых палітыкаў. У тым ліку, Аляксандр Фядута распавядзе пра тое, што ён рабіў у 1994 годзе ў выбарчым штабе Лукашэнкі, як праходзіла яго праца на пасадзе кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта і за што ён любіць творчасць Аляксандра Пушкіна.
Таксама палітык гатовы паразважаць на тэму, чаму яго навучылі падзеі на плошчы ў снежні 2010 года.
Сустрэча адбудзецца ў офісе “Маладых дэмакратаў” у Мінску, па адрасе вуліцы Веры Харужай, 22, 17-ы паверх, офіс 01. Пачатак мерапрыемства а 18.30.