Аляксандр Глеб будзе гуляць за расійскія "Крылы Саветаў"
Беларускі футбаліст не здолеў працаўладкавацца ў Еўропе і таму едзе ў Расію.
Нагадаем, Аляксандр Глеб разарваў кантракт з "Барселонай", пасля чаго стаў свабодным агентам. Пра падпісанне кантракта з "Крыламі Саветаў" паведамляе "Прессбол". Ужо заўтра Глеб далучыцца да сваёй новай каманды, якая цяпер знаходзіцца на зборы ў Галандыі.
Нагадаем, што за "Крылы Саветаў" ужо гуляюць беларусы брамнік Сяргей Верамко, абаронцы Дзмітрый Вярхоўцаў і Дзмітрый Молаш, нападаючы Сяргей Карніленка.
На другім этапе расійскай Прэм'ер-лігі "Крылы Саветаў" выступаюць у васьмёрцы, якая вядзе барацьбу за выжыванне ў эліце. Бліжэйшы матч новая каманда Аляксандра Глеба правядзе 6 сакавіка ў гасцях з "Амкарам".
Фота: liverpool-fan.ru