Аляксандр Глеб і Раман Васілюк падпісалі кантракты з БАТЭ
Глеб падпісаў пакуль на месяц.
Яго кантракт з барысаўскім клубам дзейнічае да 30 жніўня, паведамляе афіцыйны сайт барысаўчан. Нагадаем, што самы вядомы ў свеце беларускі футбаліст ужо выступаў за БАТЭ ў 1999 і 2000 гадах.
Пікам кар’еры Глеба-старэйшага можна лічыць выступленне за англійскі “Арсенал” у 2005-08 гадах. Сёлета Аляксандр Глеб правёў сезон у расійскім клубе “Крылы Саветаў”.
Кантракт з БАТЭ падпісаў і форвард "Мінска" Раман Васілюк.