Аляксандр Лукашэнка назваў пасярэднікаў паразітамі
Пры гэтым беларускі кіраўнік падкрэсліў, што неабходна дакладна вызначыцца наконт рэгулявання пасярэдніцкай дзейнасці.
Лукашэнка: “Дзяржава і эканоміка нясуць страты з-за таго, што ўтварыўся цэлы паразітычны слой, які жыруе на спекуляцыях. І гэтая тэма паўстала перш за ўсё таму, што выяўляюцца выпадкі, калі беларускі тавар спажыўцы купляюць праз пасярэднікаў. Няўжо ў Беларусі наўпрост прадпрыемству нельга купіць у прадпрыемства прадукцыю? Гэта праблема стала крымінальнай. Найперш таму, што пасярэднікі — гэта ў асноўным сваякі, дзеці, блізкія, сябры асобных кіраўнікоў, якія закупляюць такі тавар, беларускі ён ці імпартны. Гавораць, што гэта натуральна для рыначнай эканомікі. Можа, і натуральна. Але я не хачу, каб мы палавіну адпаведных людзей перасаджалі ў турму”.
Па словах Лукашэнкі, ён неаднаразова даручаў Камітэту дзяржкантролю спыняць такое пасярэдніцтва пры рэалізацыі тавараў, вырабленых у Беларусі, а таксама абмежаваць закупкі праз пасярэднікаў.