Аляксандр Лукашэнка сёння наведвае Камянецкі раён
Яго цікавіць, як праходзіць жніво. У прыватнасці, ён наведае СВК "АграНіва".
Як паведамляе БЕЛТА, Лукашэнку праінфармуюць пра выкананне даручэння па будаўніцтве аўтадарогі вакол Белавежскай пушчы, а таксама пра працу з інвестарамі ды пра стварэнне аб'ектаў прыдарожнага сервіса.