Лукашэнка загадаў разабрацца з высокімі цэнамі на навучанне (абноўлена)
У пятніцу кіраўнік дзяржавы наведаў Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі.
Аляксандр Лукашэнка выказаў заклапочанасць цэнамі на навучанне, якія ў Беларусі з'яўляюцца дастаткова высокімі. "З гэтым трэба разабрацца", — сказаў ён, звяртаючыся да кіраўніцтва Мінадукацыі і Адміністрацыі прэзідэнта.
Лукашэнка выказаў меркаванне, што на першым і другім курсах аплата за навучанне абавязкова павінна быць лагоднай, а на старэйшых курсах — "трэба паглядзець".
Кіраўнік дзяржавы наведаў факультэт кампутарных сістэмаў і сетак Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, дзе сустрэўся са студэнтамі і выкладчыкамі.
БЕЛТА адзначае, што гэтае ВНУ з'яўляецца вядучым у галіне інфарматыкі і радыёэлектронікі. Па выніках мінулага года за дасягненні універсітэт быў уганараваны прэміяй ураду.

Да візіту кіраўніка дзяржавы ў ВНУ вывесілі наступную аб'яву, паведамляе сайт naviny.by.

Фота — ria.ru, БЕЛТА