Аляксандр Лукашэнка ў Дзень ведаў завітае ў БДУ
У прыватнасці, кіраўнік дзяржавы агледзіць новы будынак факультэта міжнародных адносінаў на вуліцы Ленінградскай.
Пасля гэтага, як паведамляе БЕЛТА, Лукашэнка прыме ўдзел у свяце, прысвечаным Дню ведаў.
Белдзяржуніверсітэт — найбунейшая ВНУ краіны. У яго склад уваходзяць 16 факультэтаў, 10 адукацыйных інстытутаў, ліцэй і каледж, 4 навукова-даследчыя інстытута, 9 навуковых цэнтраў ды іншыя падраздзяленні.
Фота — yousmi.by