Аляксандр Лукашэнка загадаў ратаваць людзей у маразы

Як перадае БЕЛТА, кіраўнік Беларусі заявіў, што не трэба баяцца жорсткіх мераў. У анамальнае надвор'е мусяць быць анамальныя рашэнні, адзначыў ён. Сярод іншага Лукашэнка загадаў ратаваць бяздомных: збіраць іх разам у якіх-небудзь памяшканнях і паіць іх гарбатай.

Кіраўнік краіны даручыў міністру па надзвычайных сітуацыях Уладзіміру Вашчанку штотыдзень дасылаць зводкі пра надзвычайныя здарэнні ды іх прычыны. Тыднёвыя зводкі МНС, ДАІ, па яго словах, павінны абмяркоўвацца кіраўнікамі Савета Бяспекі, Дзяржкантролю і Адміністрацыі прэзідэнта.