Аляксандр Лукашэнка заклікае не саромецца сяброўства ў АДКБ

Яны абмеркавалі развіццё ваеннага складніку АДКБ і сітуацыю ў яе зоне адказнасці. Па словах Лукашэнкі, "увесь свет аб'ядноўваецца ў падобныя арганізацыі". Як прыклад ён назваў краіны Персідскага заліва, якія дамаўляюцца пра агульную мытную прастору і адзіную эканамічную палітыку.

"Нам няма чаго саромецца казаць пра тое, што ў нас ёсць ваенная арганізацыя, і мы будзем усяляк яе ўмацоўваць. Думаю, пад гэтым лозунгам павінна прайсці і наша нефармальная сустрэча ў Кыргызстане, якую мы плануем", — перадае БелаПАН словы Лукашэнкі.

Нефармальны саміт АДКБ мяркуецца правесці ў траўні ў Кыргызстане.

Фота — military-kz.ucoz.org