Аляксандр Лукашэнка заступіўся за гандаль "чарнілам"

Кіраўнік Беларусі скептычна выказаўся наконт запланаванай забароны на продаж у Мінску мацаваных пладова-ягадных вінаў. Нагадаем, што яна набудзе моц 1 снежня і будзе дзейнічаць два месяцы.

Па словах Лукашэнкі, якія цытуе БелаПАН, гэтыя забароны нічога талковага не дадуць, бо забаронамі нічога зрабіць нельга. Кіраўнік дзяржавы прапанаваў звярнуцца лепш да папраўчых лячэбна-працоўных прафілакторыяў і медвыцвярэзнікаў. Па яго словах, людзі, якія трапляюць у выцвярэзнікі, павінны добра заплаціць: "Няма грошай — забяспечце яго такой працай, каб больш яму не хацелася туды трапляць і каб вы атрымалі за гэта пэўныя грошы".

Зварот Лукашэнкі быў адрасаваны не толькі МУС, але і старшыні Мінгарвыканкама Мікалаю Ладуцьку.

Фота — kulinar.brsmok.by