Аляксандра Атрошчанкава пасля хваробы перавялі ў працоўны атрад

"Сашу з карантыну перавялі ў атрад і ён будзе па-мойму рамантаваць абутак. Саша сказаў, што ў калоніі была нейкая эпідэмія грыпу, ён таксама хварэў, цяпер ужо добра сябе адчувае і не скардзіцца, кажа, што стасункі з усімі ў яго добрыя", - распавяла Радыё Рацыі жонка Атрошчанкава Дар’я Корсак.

Нагадаем, 3 сакавіка бягучага году Аляксандр Атрошчанкаў быў асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі за нібыта арганізацыю і ўдзел у масавых беспарадках 19 снежня. Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International адразу прызнала актывіста вязнем сумлення.

Фота: rus.azattyq.org