Аляксандра Крутога павезлі на псіхічнае абследаванне
Пра гэта Еўрарадыё паведаміла яго дачка Інэса, адна з пацярпелых пры выбуху ў мінскім метро.
Нагадаем, Аляксандра Крутога затрымалі ўвечары 20 верасня. Яго звінавацілі ў хуліганстве. Да 14 гадзін сённяшняга дня сваякі нават не ведалі, дзе трымаюць мужчыну. Урэшце стала вядома, што Крутога трымаюць у Маскоўскім РУУС сталіцы. Далейшы яго лёс абяцалі вырашыць увечары 21 верасня.
Нагадаем, менавіта Аляксандр Крутой хадайнічаў пра перанос суда да адмены смяротнай кары ў Беларусі, пра стварэнне інстытута прысяжных засядальнікаў і ўвядзення іх у працэс.