Аляксандра Крутога вінавацяць, што ён абліў лекара мачой

Пра гэта на судзе па выбуху ў метро паведаміў першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда Аляксандр Федарцоў. Па яго словах, справу пачалі яшчэ 19 жніўня. Паведамляецца, быццам 17 жніўня Аляксандр Крутой прыйшоў ва ўпраўленне аховы здароўя і наўмысна выліў на галоўлекара два паўлітровыя слоікі з мачой, перадае Interfax.by.

Нагадаем, што падчас судовых слуханняў Аляксандр Крутой шматразова заяўляў розныя хадайніцтвы і ўмешваўся ў ход судовага працэсу. Ён патрабаваў адкласці суд да часу, пакуль у Беларусі не адменяць смяротную кару.

Увечары 20 верасня яго затрымалі. Як паведаміла яго дачка Інэса, 21 верасня Аляксандра Крутога завезлі ў псіхіятрычную лякарню.