Амбасада Расіі рыхтуе зварот у Вярхоўны суд Беларусі

27 снежня ў гарадскім судзе Мінска былі разгледжаныя справы 9 з 11 расіян, затрыманых падчас несанкцыянаванай акцыі пратэсту апазіцыі 19 снежня. Усім ім адмовілі ў вызваленні.

"Амбасада не задаволеная вынікам справы і цяпер рыхтуе зварот у Вярхоўны суд з просьбай аб пераглядзе спраў затрыманых расіян", — заявіў сёння прэс-сакратар амбасады Вадзім Гусеў.

Адносна яшчэ двух затрыманых суд прыме рашэнне 30 снежня.