Амбасадар ЗША ў АБСЕ нагадвае пра Беларусь

Сярод іншага ён згадвае новыя абмежаванні ў беларускім сегменце інтэрнэту. Па словах дыпламата, якія перадае "Хартыя'97", у прэзідэнцкім дэкрэце наконт інтэрнэту ёсць станоўчыя бакі, але адмоўныя пераважаюць.

Таксама Кэлі нагадаў пра нядаўні арышт журналіста Аляксандра Баразенкі і пра пераслед незалежных журналістаў у краіне.

Ён выказаў занепакоенасць станам экс-кандыдатаў у прэзідэнты Мікалая Статкевіча і Андрэя Саннікава. Таксама Кэлі ад імя ЗША паўтарыў заклік неадкладна і безумоўна вызваліць і рэабілітаваць усіх беларускіх палітвязняў.

Згадваючы пра будучыя парламенцкія выбары ў Беларусі, дыпламат адзначыў, што ЗША чакаюць ад іх павагі да асноўных свабодаў — свабоды слова, сходаў і аб'яднанняў.