Амерыканскі супер-спамер здаўся ўладам

Сэнфард Уоліс, вядомы таксама, як “кароль спама”, добраахвотна здаўся агентам ФБР у Каліфорніі. Пакуль яго выпусцілі пад заклад у 100 тысяч долараў, паведамляе ВВС. Аднак супер-спамеру пагражае 10 год турмы.

Абвінавачанне сцвярджае, што ён распрацаваў праграму, якая магла абыходзіць спам-фільтры Facebook і правакавала яго ўдзельнікаў раскрываць дэталі сваіх акаунтаў. Ахвярамі гэтай праграмы сталі каля паўмільёна чалавек.