Амерыканскія дэсантнікі едуць на экспрэс-курсы ў Беларусь
Экспрэс-падрыхтоўку яны будуць праходзіць у 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгадзе.
Дэлегацыя вайскоўцаў з ЗША прыбывае сёння ў вайсковае злучэнне. Цягам некалькіх дзён госці правядуць трэніроўкі на паветрана-дэсантным комплексе, а затым здзейсняць скачкі з парашутам, інфармуе БЕЛТА.
У Дзень паветрана-дэсантных войскаў 2 жніўня калегі беларускіх дэсантнікаў возьмуць удзел у святочных мерапрыемствах, якія пройдуць у Віцебску.