Анархіст Аліневіч распавёў пра катаванні ў КДБ

У лісце да сястры Ігар Аліневіч распавядае, што пасля 19 снежня на вязняў СІЗА КДБ пачаўся ціск, паведамляе сайт nn.by. Паводле яго словаў, людзі ў масках прымушалі голым стаяць на падлозе, без мэты прысядаць, бегаць з рэчамі і матрацам па калідорах і лесвіцах.

Анархіст таксама распавядае, што пасля вынясення прысуду з ім сустракаўся начальнік СІЗА Арлоў і запрашаў працаваць хакерам, абяцаў выдаць ноўтбук.

Нагадаем, што Ігар Аліневіч быў асуджаны на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго абвінавацілі ў арганізацыі шэрагу акцый у 2009—2010 гадах. Сярод іх шэсце пад Мінабароны, напад на казіно “Шангры Ла”, падпал дзвярэй філіяла “Беларусбанка”, напад на пасольства Расіі ў Мінску, напад на ізалятар на Акрэсціна. Вінаватым сябе не прызнаў.