Анатоль Лябедзька падае ў суд на КДБ

З зімы мінулага года лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі праходзіў абвінавачаным па справе аб так званых масавых беспарадках у Мінску. У жніўні справу супраць палітыка следчыя вымушаныя былі закрыць, але пашпарт лідару АГП да гэтага часу так і не вярнулі, не тлумачачы прычынаў.

Анатоль Лябедзька вырашыў вярнуць сабе дакументы праз суд, паведамляе сайт АГП. Праз адсутнасць пашпарта палітыку да гэтага часу не дазваляюць забраць нават уласны нацельны крыжык, які быў адабраны ў яго ў СІЗА КДБ 19 снежня.