Анатоль Ляўковіч не прызнае партыйны з'езд

Адпаведную заяву выдала частка былых сяброў БСДП (Грамада), узначаленая былым старшынём партыі Ляўковічам. У дакуменце гаворыцца, што з'езд партыі, які прайшоў  5 чэрвеня, з'яўляецца незаконным. Прыхільнікі Ляўковіча лічаць, што толькі яны маюць права казаць ад імя партыі. 


Арганізатараў з'езда яны абвінавацілі ў гатовасці маніпуляваць нацыянальнымі інтарэсамі ў абмен на чарговыя гранты ад замежных спонсараў. Як перадае "Беларускі партызан", асаблівую крытыку зазналі Валянцін Аскірка, Анатоль Сідарэвіч, Ірына Вештард, Алег Трусаў, Мечыслаў Грыб.   

Прыхільнікі Ляўковіча збіраюцца правесці свой з'езд. Разам з ім заяву падпісалі Іван Анташкевіч, Анатоль Гнеўка, Яўген Даўгаполаў, Аляксандр Мікулін, Аляксандр Падойніцын, Уладзімір Ткачонак.