Анатоль Шумчанка: Дэвальвацыя адбудзецца цягам двух тыдняў
Такі прагноз лідар грамадскага аб'яднання прадпрымальнікаў "Перспектыва" зрабіў у жывым эфіры Еўрарадыё.
Анатоль Шумчанка мяркуе, што "ў адваротным выпадку распачнецца некіраваны працэс, які прывядзе да цяжкіх эканамічных і палітычных наступстваў". Згодна з яго словамі, прадпрымальнікі ў сённяшняй сітуацыі нявызначанасці нясуць яшчэ большыя
страты, чым гэта магло быць у выпадку афіцыйнага зніжэння курсу рубля.
Ён упэўнены, што дэвальвацыя непазбежная і адбудзецца цягам бліжэйшых двух тыдняў, бо падтрымліваць беларускі рубель ураду няма чым. Шумчанка нават спрагназаваў новы курс рубля да долара — каля 4000.