Анатолю Лябедзьку не дадуць новы пашпарт
Пра гэта палітыку сказаў начальнік пашпартнага стала Цэнтральнага раёна Мінску Аляксандр Дзерыколенка.
Кіраўніку АГП не вярнулі з КДБ пашпарт пасля арышту. Лябедзька мяркуе, што спецслужбы проста згубілі яго дакумент. Таму ён папрасіў ануляваць пашпарт і выдаць яму новы.
Аднак у пашпартным стале, як перадае "Беларускі партызан", Лябедзьку заявілі, што пашпарт не дадуць, бо ў яго і так на руках два пашпарты. Палітык, аднак, сцвярджае, што мае толькі адзін стары пашпарт з дзейснай візай.
Між тым стала вядома, што сёння пракуратура Мінску запатрабавала з МУС крымінальную справу на кіраўніка АГП. Нагадаем, што справа была спыненая 23 жніўня.