Андэрс Брэйвік сёння пачне даваць паказанні ў судзе
У Осла працягнецца суд над абвінавачаным у тэрарызме.
Нагадаем, 22 ліпеня 2011 года падчас выбуху ва ўрадавым квартале ў Осла загінулі 8 чалавек, яшчэ 69 былі расстраляныя ў маладзёжным лагеры рабочай партыі Нарвегіі.
Як чакаецца, на працягу 5 дзён Андэрс Брэйвік будзе расказваць пра матывы сваіх дзеянняў. Учора падчас дэманстрацыі ў судзе прапагандысцкага відэароліка, які перад здзяйсненнем тэрактаў быў Брэйвікам выкладзены ў інтэрнэт, ён заплакаў (на здымку). Аднак у астатні час абвінавачаны паводзіў сябе спакойна, а часам усміхаўся. Ён заявіў пра сваю невінаватасць.
Андэрсу Брэйвіку пагражае 21 год турмы.
Фота — vgtv.no