Андэрс Брэйвік заплакаў у судзе (фота)
У панядзелак у Осла пачаўся працэс над абвінавачаным у тэрарызме.
22 ліпеня 2011 года падчас выбуху ва ўрадавым квартале ў Осла загінулі 8 чалавек, яшчэ 69 былі расстраляныя ў маладзёжным лагеры рабочай партыі Нарвегіі.
Як паведамляюць нарвежскія СМІ, Брэйвік паводзіць сябе ў судзе спакойна, усміхаецца. Ён заплакаў толькі тады, калі дэманстраваўся 12-хвілінны прапагандысцкі відэаролік, які перад здзяйсненнем тэрактаў быў ім выкладзены ў інтэрнэт.
Андэрс Брэйвік сёння заявіў пра сваю невінаватасць. Нагадаем, яму пагражае 21 год турмы.

Фота — vgtv.no