Андэрса Брэйвіка не адпусцілі з турмы на пахаванне маці

Кіраўніцтва нарвежскай турмы Іла не адпусціла Брэйвіка, асуджанага да 21 году турмы за тэрарызм, на пахаванне маці, паведамляе РІА "Новости". Па звестках нарвежскіх СМІ, Брэйвік змог развітацца з ёй раней, у сярэдзіне сакавіка. Тады маці прыязджала да сына ў турму.

Адвакат маці Рагнхільд Тургерсен паведаміла журналістам, што Венке Брэйвік у апошні год вельмі перажывала з-за ўсяго, што адбывалася з сынам, пакутавала ад чутак і здагадак. Псіхолагі і псіхіятры, якія абследавалі Брэйвіка, адзначалі яго шчыльную сувязь з маці, а таксама яе моцны ўплыў на характар сына.

Фота — Reuters